Яшчэ адзін расейскі эшалон з вайскоўцамі і тэхнікай прыбыў пад Баранавічы



Пра гэта піша REFORM.by. Міністэрства абароны паказала сустрэчу яшчэ аднаго вайсковага эшалона з Расеі. Ён прыбыў на чыгуначную станцыю Палонка пад Баранавічамі.

У Беларусь дастаўленыя і вайскоўцы, і вайсковая тэхніка. Іх сустракалі аркестрам і хлебам-соллю. Калі зыходзіць з нумароў вайсковых грузавікоў, то падраздзяленні, якія прыбылі, базіруюцца ў Курганскай вобласці Расеі.