Яцэк Чапутовіч прадставіў у Сойме напрамкі замежнай палітыкі Польшчы ў 2019 годзе (абноўлена)
“Існаванне незалежнай Беларусі – у інтарэсах Польшчы”, – адзначыў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Кіраўнік польскай дыпламатыі прадставіў сёння ў Сойме галоўныя напрамкі замежнай палітыкі краіны на 2019 год. Гаворачы пра Беларусь, міністр Чапутовіч узгадаў, што летась Польшча і Беларусь адзначалі 25-годдзе дыпламатычных адносінаў. “Сёння нашыя двухбаковыя стасункі засяроджваюцца на вырашэнні практычных праблем”, – адзначае міністр замежных спраў Польшчы.
– Супраца ў галіне інфраструктуры, у тым ліку паляпшэнне прапускной здольнасці памежных пераходаў і прыход па паразумення ў пытанні малога памежнага руху.
Міністр замежных спрваў Польшчы Яцэк Чапутовіч нагадаў, што з 1 студзеня бязвізавы турыстычны рух ахапіў рэгіёны Аўгустоўскага канала – Гародню і Берасце. У студзені таксама адбылося польска-беларускае паседжанне на ўрадавым ўзроўні з мэтай абмеркавання партовай інфраструктуры на водным шляху ад Балтыйскага мора цераз Польшчу, Беларусь, Украіну да Чорнага мора.
* * *
Узмацненне мілітарнай супрацы са Злучанымі Штатамі Амерыкі ды ўсходняга флангу NATO – адзін з найважнейшых напрамкаў замежнай палітыкі Польшчы. Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у Сойме прадстаўляе напрамкі замежнай палітыкі краіны ў 2019 годзе.
Гаворачы пра польскую замежную палітыку як краіны-чальца ЕЗ, міністр Чапутовіч выказаўся таксама датычна пытання Breksit Вялікабрытаніі. Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што Варшава прытрымліваецца пазіцыі, што Breksit без пагаднення з’яўляецца найгоршым сцэнаром.
– Мы прытрымліваемся пазіцыі, што Breksit без умовы – гэта найгоршы сцэнар. Таму будзем шукаць варыянты, якія дапамогуць прыйсці да паразумення. Форма будучага бюджэту ЕЗ будзе ўрэгулявана ў новым наборы палітычных сіл у Еўрапарламенце і пры новым складзе Еўракамісіі. Мы супраць рэдукцыіі бюджэту Еўразвяза. Мы прыхільнікі ўтрымання высокага ўзроўню фінансавання палітыкі згуртавання і супольнай сельскагаспадарчай палітыкі.
Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч адзначыў таксама, што адным з найважнейшых напрамкаў замежнай палітыкі з’яўляецца ўзмацненне супрацы са Злучанымі Штатамі Амерыкі ды краінамі Еўразвяза.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AP/EAST NEWS