Яцэнюк заклікаў уцекачоў бараніць свае правы ў Еўрапейскім судзе
Украінскі прэм’ер Арсеній Яцэнюк заклікаў уцекачоў з Данбасу абараняць свае правы ў міжнародных судовых інстанцыях.
Падчас паездкі ў Харкаў прэм’ер-міністр Украіны заявіў літаральна наступнае: “Мы запускаем новую ініцыятыву. Усе часова перамешчаныя асобы, якія ў прычыны расейскай агрэсіі пазбаваліся жытла, працы і маймасці, могуць падаць на Расейскую Федэрацыю ў Еўрапейскі суд па правах чалавека з вымогай кампенсавання стратаў кожнаму грамадзяніну.
Ад пачатку канфлікту на Данбасе больш за 1, 3 млн. украінцаў зарэгістраваліся ў якасці “часова перамешчаных асобаў”.
Марцін Война, Беларускага Радыё Рацыя, Украіна.
