Яўген Афнагель: Еўропа заплюшчыла вочы на рэпрэсіі



Каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель пракаментаваў чарговую хвалю рэпрэсій у дачыненні да актывістаў.

Сёння за ўдзел у пікеце ў падтрымку палітвязняў, які прайшоў 22 чэрвеня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы, судзілі шэраг актывістаў. Некаторыя былі асуджаны на “суткі”, астатнім выпісалі вялікія штрафы.

Яўген Афнагель: Сёняшнія прысуды – яшчэ адзін доказ таго, што ніякіх пераменаў, пра якія кажуць улады і іх „шасцёркі”, у краіне няма. Думаю, на тое, што склалася такая сітуацыя, паўплываў яшчэ і той факт, што некаторыя еўрапейскія чыноўніках спрабуюць не заўважаць масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

РР: Праваабаронцы адзначаюць, што гэта першыя судовыя працэсы, звязаныя з рэалізацыяй грамадзянамі канстытуцыйнага права на мірныя сходы, якія адбываюцца пасля правядзення ў Менску паседжання Парламенцкай асамблеі АБСЕ…

Яўген Афнагель: Паводзіны еўрачыноўнікаў рэжым расцэньвае, як карт-бланш для далейшага ціску на сваіх апанентаў. Таму адразу пасля сканчэння сессіі ПА АБСЕ, на якой амаль не было крытыкі ў бок беларускай улады, апошняя ўзялася за старое. Адказнасць за гэтыя прысуды і далейшыя рэпрэсіі ляжыць не толькі на беларускіх уладах, але і на тых еўрапейскіх чыноўніках, якія сябруюць з рэжымам і закрываюць вочы на парушэнне правоў чалавека ў нашай краіне.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя