Яўген Чыквін наладжвае супрацу з Беларуссю



Аднаўляецца польска-беларускае супрацоўніцтва на парламенцкім узроўні, хаця Польшча не прызнала апошнія выбары ў Беларусі легітымнымі.

Кіраўнік парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю, дэпутат ад левых дэмакратычных сіл Яўген Чыквін пабываў з візітам у Менску, дзе наладжваў афіцыйнае супрацоўніцтва:

– Сустракаўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, з намеснікам старшыні камітэта па замежных справах беларускага парламента. Мы вырашылі, што будзем наладжваць супрацу, будуць абмяркоўвацца памежныя справы, бязвізавы памежны рух. У размове маршалак сказаў мне, што бачыць гэта, а цяпер я ўжо фармальна рэалізую.

Як паведаміў Яўген Чыквін, яго група мае намер засяродзіцца на супрацоўніцтве памежных рэгіёнаў, а таксама на прасоўванні  ідэі ўвядзення малога памежнага руху.

Група пад кіраўніцтвам Яўгена Чыквіна плануе наведваць Беларусь і сустракацца з дэпутатамі беларускага парламента, сустрэчы з апазіцыяй ці сем’ямі палітвязняў не плнуюцца.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя