Яўген Дудкін: Поспех будзе за ўкраінскімі войскамі
У Вільні праходзіць двухдзённы Саміт НАТА. На ім прысутнічае 31 краіна. Разглядаецца пытанне: уступленне Украіны ў НАТА.
Пра тое, якое рашэнне можа быць прынята і чаму, мы пагаворым з „Госцем Рацыі” маладым палітыкам Яўгенам Дудкіным:
РР: Галоўная павестка НАТА Украіна, чаго чакае Кіеў?
– Кажучы пра галоўную павестку згадваюцца апошнія навіны. Турцыя пагадзілася на тое, што Швецыя ўступіць у НАТА і ёсць меркаванне, што Украіна ўступіць у НАТА. Наколькі гэта будзе адпавядаць інтарэсам НАТА і дамове НАТА, я маю на ўвазе той факт, што ваюючыя краіны не ўступаюць. Паколькі яе межы не будуць прызнаныя суседзямі. Ваюючая краіна мае канфлікт, такім чынам блок НАТА ўступае ў канфлікт. Я ўпэўнены, што хутчэй за ўсё будзе прымацца рашэнне пра будучыню, калі Украіна сапраўды ўступіць у НАТА пасля завяршэння вайны – гэта раз. Па-другое, каб забяспечыць прыняцце Украіны ў яе межах 1991 года, варта дапамагчы Украіне, а гэта значыць даць ёй зброю. Контрнаступ, які адбываецца зараз маленькімі крокамі сведчыць пра тое, што ўкраінскія войскі без авіяцыі, якую мог прадставіць блок НАТА, гэта самалёты F-16. Вельмі паволі ідуць, але ўсё роўна паказваюць, што яны праходзяць першую, другую абарончыя лініі расейскіх войскаў. Гэта паказвае, што лініі будуць зламаныя і поспех будзе за ўкраінскімі войскамі.
РР: Ці прапануе НАТА зараз Украіне ўступіць у сваю арганізацыю?
– Упэўнены, што будуць зроблены крокі да збліжэння. Пытанне ў адным, у якіх памерах і якасці. Ці гэта сапраўды будзе падпісанне толькі пра забеспячэнне права Украіны пасля заканчэння вайны ўвайсці ў блок НАТА. Ці гэта будзе таксама згода краін НАТА на выдачу зброі, менавіта самалётаў. Без авіяцыі контрнаступ украінскіх войскаў ідзе вельмі павольна. Без забеспячэння ў паветры бяспекі для ўкраінскіх войскаў, вельмі цяжка рабіць наступ танкавымі часткамі, бронетэхнікай. Яна пад ударамі расейскіх верталётаў, самалётаў. Канешне гэта расейская авіяцыя збіваецца, канешне яна не так хутка аднаўляецца на заводах, тым больш, што ёсць санкцыі. Я ўпэўнены, што крокі могуць быць, пытанне ў іншым, наколькі яны будуць вялікімі і важнымі. Найперш гэта мусяць быць крокі па перадачы ўзбраення для Украіны, а менавіта авіяцыі самалётаў, а таксама добра, каб гэта былі верталёты.
З госцем Радыё Рацыя Яўгенам Дудкіным размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя