Яўген Магда: Украіна зацікаўлена ў незалежнай Беларусі
Пасля прэзідэнцкіх выбараў Украіна разглядае новыя шляхі пабудовы адносін з Беларуссю, і фактар Расеі заўсёды будзе мець уплыў на іх.
Якой хочуць бачыць нашу краіну ў будучыні, распавядае Яўген Магда, дырэктар украінскага „Інстытута сусветнай палітыкі”:
– Беларусь зараз у катэгорыі сацыяльнага часу прыбывае ў той сітуацыі, у якой Украіна прыбывала ў 2010-13 гг., калі прэзідэнтам быў Віктар Януковіч. Ёсць расейскі ціск і ёсць фармат Саюзнай дзяржавы, які ў прынцыпе Расея была б не супраць рэалізаваць і напоўніць для сябе канкрэтным зместам. Украіна са свайго боку зацікаўлена ў незалежнай, суверэннай Беларусі, якая вядзе сваю ўласную палітыку.
Галоўныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі былі разгледжаны падчас дыскусіі “Беларусь і Украіна: перспектывы развіцця адносін пасля ўкраінскіх выбараў”.
Беларускае Радыё Рацыя