Яўген Мурашка: Пра Беларусь ніхто не ўзгадвае



Калі на саміце NATO ў Рамштайне (Нямеччына) упершыню ўважліва прыглядзеліся да Украіны, як да суб’екта еўрапейскай палітыкі, паабяцаўшы ёй дапамагчы ў змаганні з расейскім агрэсарам, то які шанец будзе мець Беларусь, каб вырвацца з абдымкаў Масквы?

Наш карэспандэнт Якуб Сушынскі пагутарыў з „Госцем Рацыі” старшынём Звязу беларусаў Нямеччыны Яўгенам Мурашкам пра стратэгію Захаду ў адносінах да Беларусі.

– Вы адзінае вакенца, з кім можна паразмаўляць і падзяліцца сваімі думкамі, сваімі праблемамі. Больш, паверце мне, няма нашых дэмСМІ, ніводнага шанцу. Ні „Наша Ніва”, ні „Свабода”, ні „Новы Час”, пра „Хартыю” я ўжо не кажу, нідзе не даюць дазволу.

РР: Ці ёсць шанец, што Нямеччына ўважлівей паглядзіць на пакуты беларускага народу?

Шанцаў амаль няма, бо сёння ўвесь свет цікавіць толькі вайна ва Украіне. Пра Беларусь ніхто нідзе не ўзгадвае. Калі нейкія заявы ўладаў, палітычнага кіраўніцтва Нямеччыны і гучаць, то яны гучаць толькі дзякуючы інфармацыі, якую перадала групоўка Ціханоўскай, якая дагэтуль шчыруе на абшарах Еўропы і Злучаных Штатаў. Гэта нашы сённяшнія рэаліі, бо пра тыя трагічныя падзеі, пра якія мы з вамі ведаем, што адбыліся ў Беларусі пачынаючы з 2020 года, пра тое, што гэта быў рэйдарскі захоп, а не народны ўздым, ніхто тут не кажа, акрамя нас. Тое, што кажам мы, ніхто не чуе, бо няма ніводнага інфармацыйнага рэсурсу, каб даў нам магчымасць выказаць сваю думку. Сёння Беларусь разглядаецца як хаўруснік Расеі і на гэтым кропка. Урад Нямеччыны вымушана, пры такім уздыме ў Еўропе, Злучаныя Штаты, такое аднадушша з’явілася, самі бачыце. Усе навыперадкі бягуць дапамагаць Украіне. І маюць рацыю, бо сёння мір у Еўропе, а магчыма і свеце залежыць ад таго, чым скончыцца вайна ва Украіне. Беларусь, паверце мне, увогуле ніхто не разглядае, нас з вамі няма, няма Беларусі. Ёсць групоўка Ціханоўскай ну і пана Пазьняка бачу сталі трансляваць. Гэтага замала. Падаецца фальшывая інфармацыя, якая ўводзіць у зман усё міжнародную супольнасць.

РР: Цяпер немцы быццам бы інакш пачынаюць глядзець на падзеі ва Украіне?

– На гэта я б сказаў так, гэта не дзякуючы Штатам, гэта дзякуючы ўкраінскаму народу, украінскай арміі, якая даказала, што яна здольная супраціўляцца, што яна будзе супраціўляцца. 99% паказвае на тое, што тое, што адбылося, толькі дзякуючы ўкраінцам, а не нейкай іншай дзяржаве. Украіна паказала, што яна ляжа да апошняга ўкраінца, але сваю зямлю яны будуць бараніць. Еўропа ўбачыла, што Расею не трэба палохацца, што Расею можна біць, што Расею трэба біць. Гэта чыста прагматычны падыход. Гэта не клопат пра тых, хто загінуў, што загіне яшчэ, яны пабачылі, што Украіна і без іх пераможа. І вось яны селі ў той цягнік, які ўжо пайшоў, так я бачу. Я ўпэўнены, што мэта Штатаў пакласці Расею – расейскую армію менавіта ва Украіне, каб яна больш ніколі нікому не пагражала. Чакалі тры дні, думалі, што за тры дні Кіеў выкіне белы сцяг. Чакалі, а калі пабачылі, што не адбылося, то цяпер мы бачым сённяшні ландшафт. Нямеччына супраціўлялася пачынаючы з 2014 года. На 270 мільёнаў даляраў паставіла Расеі ўзбраення. Да апошняга часу, да Рамштайна, пакуль не сышліся сорак краін, Нямеччына ўсё вагалася, вагалася, даць не даць. Шлемы давалі, а цяпер даюць танкі – паўсотні штук. 583 чалавекі ў Бундэстагу – за, 100 – супраць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя