Яўген Вапа: Галоўнае, што мы ўвесь час прачынаемся ў дэмакратычнай краіне



У Польшчы 12 ліпеня адбыліся прэзідэнцкія выбары, прэтэндэнтаў было двое – дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда і яго супернік – прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Паводле вядомых вынікаў падліку пакуль лідзіруе Анджэй Дуда. З госцем «Рацыі», кіраўніком управы «Радыё Рацыя» і галоўным рэдактарам тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўгенам Вапам на тэму выбараў гутарыць Мікола Ваўранюк.

РР: Яшчэ такога ў Польшчы не было, такой заядлай барацьбы да апошніх хвілінаў, і таксама такой няўпэўненасці. Учора ўвечары клаліся спаць і не ведалі, на чале з якім прэзідэнтам прачнёмся.

Яўген Вапа: Галоўнае, трэба сказаць, што, дзякуй Богу, увесь час прачынаемся ў дэмакратычнай краіне. І вось гэта ёсць самае галоўнае. Выбары, якія нясуць такую выбарчую яўку, бо было сказана, што было 68, 12 адсоткаў людзей, якія прыйшлі галасаваць. І гэта амаль 20 мільёнаў людзей. Выбарчая яўка была большай толькі ў 1995 годзе, калі быў славуты паядынак між Квасьнеўскім і Валенсам. І там фактычна пайшлі спаць з адным прэзідэнтам, а прачнуліся з другім. Быў такі выпадак у краіне. І мы пра гэта памятаем. І тады Квасьнеўскі выйграў маючы 51,72 адсоткі галасоў, а Валенса 48,28 %.

Але мы таксама забываемся на папярэднія выбары, у якіх першы раз Анджэй Дуда стаў прэзідэнтам. Калі ён стаў прэзідэнтам пяць гадоў таму, ён таксама выступаў у ролі атакуючага прэзідэнта і казаў, што можа мець шанцы, то перамог таксама 51,48%. Значыць, той расклад грамадства ёсць больш-менш падобны, бо гэта не нейкая навіна.

Тут быў яшчэ вельмі важны момант, бо гэта самыя доўгія і дзіўныя выбары ў Польшчы. Я дэталёва гэтым цікавіўся і пісаў нават фельетон два тыдні таму ў «Ніве» пра выбары, што тут маем паядынак у цені каронавірусу, маем зменлівую сітцацыю. І я пісаў, што ў першым туры, напэўна, пераможцам быў Рафал Тшаскоўскі і «Грамадзянская кааліцыя», якая проста палітычна зрабіла такі «нумар», як кажуць, змяніла кандыдатку. Пераканала другія партыі, каб не блакавалі гэтага, і з аўтсайдара ў 2%, якіх мела Кідава-Блонская, Рафал Тшаскоўскі пацягнуў да 48%. Гэта абсалютна вялікая праца. І  тыя, якія маглі быць ужо ў другім туры і нават, паводле апытанняў, выйграваць у Дуды – Шыман Галоўня і ці Касіняк-Камыш – раптам апынуліся ў пройгрышы, найбольш Касіняк-Камыш.

РР: Нагадаю, што Кідава-Блонская, калі стартавала, мела звыш 20 або каля 30%, а да 2% зляцела, калі сказала, што трэба байкатаваць гэтыя выбары з-за каронавірусу. Каронавірус таксама паўплываў на выбары.

Яўген Вапа: Выбары будуць абсалютна ў дзень каронавірусу, бо маем такую сітуацыю. З іншага боку, у траўні большасць апытанняў паказвала, што Анджэй Дуда перамагае ў першым туры.

РР: Тады толькі Анджэй Дуда выступаў як ратавальнік дзяржавы, як ратавальнік народа.

Яўген Вапа: Вось бачыце, як мяняецца сітуацыя за два месяцы, яна дынамічная.

РР: Пайшла нармальная канкурэнтная барацьба. А ў той час па апытаннях перад 10 мая былі б выбары няроўныя, бо існаваў толькі Анджэй Дуда, а яго апаненты не вялі ўвогуле прэзідэнцкай кампаніі.

Яўген Вапа: Але ў тых апытаннях вялася размова пра тое, хто ў каго можа выйграць у другім туры. І тады, паводле апытанняў, перамагаў у другім туры, што для мяне ёсць важным, і Галоўня, і Касіняк-Камыш. І тут мы бачым, што гэтыя два кандыдаты, якія пагаджаюцца на прапанову адкласці выбары, маглі потым узяць лідарства.

РР: Што было б, тое і было б, але, па-першае, ці па-другое, як вы самі сказалі, другога б туру не было. Таму яны таксама і гэтага баяліся.

Яўген Вапа: Так, але тут ёсць і іншыя рэчы. На выбарах ёсць столькі розных адгалінаванняў гэтага працэсу, якія вядуць усё ж такі да іх завяршэння.

І мы яшчэ кажам тут пра патэнцыйна абранага кандыдата, бо яшчэ не маем канчатковых вынікаў. Я быў ужо колькі разоў сведкам такіх пераканаўчых перамогаў і ўсяго, што кажам, што праўдападобна ў другім туры перамог дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда. І на гэтым мы можам завершыць.

РР: Хоць усё паказвае, што ў дэмакратычнай краіне неспадзяванкі не будзе, але хто яго ведае.

Яўген Вапа: Але справа ў тым, што няма вынікаў з найбольшай акругі Варшавы. І калі браць тую розніцу, якая падаецца, яна можа зменшыцца, але наколькі і ці можа Варшава сваімі галасамі змяніць сітуацыю, невядома. Таму чакаем вынікаў да апошняга.

РР: Да таго ж могуць быць скаргі і г.д. Гэтыя выбары прайшлі ўсё ж такі ў надзвычайнай сітуацыі.

Яўген Вапа: А ўявіце, што касацыйны суд прызнае скаргі, ці будзем мець тады трэці тур выбараў? Як перажыве грамадства трэці тур выбараў?

РР: Здаецца, учора адзін з палітолагаў, прафесар Марэк Мігальскі так і сказаў, што чакае нас трэці тур выбараў у Польшчы, тым не менш ён меў крыху іншае на ўвазе. Незалежна ад таго, хто пераможа, а 95% меркаванняў паказвае, што перамог ужо Анджэй Дуда, што найважнейшае цяпер для прэзідэнта будзе тое, што, можа, абстрактна гучыць у беларускіх рэаліях, але ў Польшчы гэта вельмі канкрэтная праблема, склеіць народ, як аказваецца, падзелены амаль напалову. За аднаго кандыдата прагаласавала крыху больш за 10 мільёнаў, за іншага – амаль 10 мільёнаў. Выбарчая кампанія была вельмі вострай, ішлі галасы таксама вельмі вострыя ў адрас контркандыдатаў. А цяпер жыць трэба ў адной краіне.

Яўген Вапа: Учора я вярнуўся зусім з іншага свету, вясковага, дзе няма ніякіх палітычных гульняў, тэлебачання і мабільных прыладаў, і прыходзілася існаваць у канкрэтнай рэчаіснасці, і жывучы зусім іншымі праблемамі. І калі я прыехаў і слухаў выступленні, то выступы Анджэя Дуды, яго жонкі і дачкі былі вельмі такімі кансалідацыйнымі. І той жаночы голас у тым выступленні мне быў даспадобы. Прагучала такая нармальнасць, пра якую мы казалі.

Але я хачу звярнуць увагу, што нічога не бярэцца з пустога. Я ўчора ўсвядоміў, што мы маем у Польшчы з 2018 года перманентную выбарчую кампанію. Для некаторых гэта ёсць палітычная гульня, а ў некаторых эмоцыі не вытрымліваюць. І кажучы пра трэці тур выбараў, маю надзею, што гэта не будзе датэрміновыя чарговыя выбары, бо жыць пад прыгнётам палітыкі людзям у такі час проста невыносна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя