Яўген Васьковіч: Найлепшы шлях – мірны супраціў уладзе
Былы палітвязень Яўген Васьковіч кажа, што за 4 з паловай гады турмы прыйшоў да высновы, што беларусам падыходзіць менавіта негвалтоўны характар супраціву.
– Я зразумеў, будучы там, як неабходна дзейнічаць. Чаму навучыўся там – гэта заўжды варта весці дыялог. Мая пазіцыя – мірны супраціў, мірная дзейнасць у дачыненні да дзеючай улады.
Паводле Яўгена Васьковіча, на радыкальныя паводзіны беларусы гатовыя толькі ў выключных выпадках, таму застаецца спадзявацца на здольнасць дамаўляцца.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
