„Ён у Піцеры”



Лукашэнка заяўляе, што Прыгожына і „вагнераўцаў” у Беларусі няма, а рызык іх размяшчэння ў краіне ён не бачыць. Аляксандр Лукашэнка зараз сустракаецца з замежнымі журналістамі.

«Наколькі я на сённяшнюю раніцу інфармаваны, байцы ПВК “Вагнер” знаходзяцца ў сваіх лагерах. У пастаянных лагерах, дзе яны знаходзіліся пасля вываду з фронту на аднаўленне».

«Ніякіх рызык ад размяшчэння ПВК „Вагнер” я абсалютна не бачу. Гэта не той выпадак, якім мяне з усіх бакоў спрабуюць напружваць», – кажа Лукашэнка.

Таксама ён сказаў, што ў выпадку размяшчэння ПВК „Вагнер” у Беларусі яны могуць быць задзейнічаны для абароны.

«Мяне абсалютна не хвалюе і не турбуе, што ў нас будзе размешчана пэўная колькасць гэтых байцоў. Больш за тое, яны будуць размешчаны пад пэўныя ўмовы. Галоўная ўмова: калі нам трэба будзе задзейнічаць гэтае падраздзяленне для абароны дзяржавы, яно будзе задзейнічана імгненна. І іх досвед будзе запатрабаваны».

Крыніца: Беларускі Гаюн