Юрась Беленькі: Дэкларацыя аб незалежнасці прымалася няпроста
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет 12 склікання прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці Беларусі. Непасрэдным удзельнікам тых падзеяў быў намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай парты БНФ, тады дэпутат, Юрась Беленькі.
Як сказаў палітык нашаму радыё, самае галоўнае ў тых падзеях тое, што своечасова была агучана ідэя незалежнасці. Зрабіў гэта Зянон Пазьняк яшчэ ў 1988 годзе, – нагадвае Юрась Беленькі:
– Гэта было заяўлена публічна. І выклікала вельмі жорсткую рэакцыю з боку кіруючых уладаў у Беларусі. Тады, калі рэспублікі Прыбалтыкі заявілі пра свой шлях да незалежнасці, у прэсе, на тэлебачанні была вельмі вялікая кампанія з боку камуністычнай прапаганды супраць гэтай ідэі. І вось на гэтым фоне заявіць пра незалежнасць, гэта трэба было мець мужнасць. І кампанія супраць Пазьняка і Беларускага Народнага Фронту была вельмі моцная.
Імперская сутнасць Расеі не змянілася. Небяспека сёння вельмі вялікая. Таму павінна быць максімальная дыстанцыя ад Расеі, супраца з тэхналагічна развітымі краінамі і ўмацаванне інстытуцый незалежнай нашай дзяржавы. Тады будзем не толькі незалежнымі, тады будзем і заможнымі, з чалавечай, нацыянальнай годнасцю, і будзем мець добрыя перспектывы для сваіх дзяцей і ўнукаў, – упэўнены Юрась Беленькі.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Менск