Юрась Беленькі: Не ўдзельнічаем у тым, чаго няма



Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі распавядае, чаму іх партыя не збіраецца ўдзельнічаць у мясцовых выбарах.

Юрась Беленькі: Мы маглі б зрабіць вягляд, што ў краіне ёсць сапраўды празрыстыя выбары, але навошта? У нас цвёрдае перакананне, што гэта не так. Практыка апошніх гадоў паказвае, што вынікі выбараў даводзяцца зверху, а таму няма сэнсу прымаць удзел у гэтым спектаклі. У такім выпадку верагоднасць перамагчы для тых, хто не падыходзіць уладам, роўная нулю. Для чаго тады ўдзельнічаць у фарсе? Якая мэта? Любыя дзеянні павінны мець пад сабой абгрунтаванні.  А я такіх мэтаў падчас выбараў не бачу. Наадварот адбываецца падман выбаршчыкаў. Калі б мы вылучылі кандыдатаў, то адразу прызналі б, што ў краіне ёсць сапраўды дэмакратычныя выбары. Дык навошта падманваць людзей, якія маюць да нас давер? Гэта будзе несумленна, нават выходзіць за рамкі маралі. Таму я вельмі крытычна стаўлюся да тых, хто збіраецца прымаць удел ва ўсім гэтым і пры гэтым дэкларуе нейкія мэты.

РР: Многія прадстаўнікі апазіцыі кажуць, што “пад ляжачы камень вада не цячэ”, трэба рабіць хоць нешта…

Юрась Беленькі: Такая апазіцыя сваімі дзеяннямі быццам бы змагаецца за перамогу, а насамрэч падтрымлівае дзеючы рэжым. Удзел у выбарах – сігнал для Захада, што ў Беларусі маюцца быццам бы дэмакратычныя выбары. Што датычыцца “трэба рабіць хоць нешта”, то я наогул не разумею такога падыходу. Ідзіце да людзей – і тлумачце сваю пазіцыю, выказвайце сваю думку штодзень, а не толькі падчас так званых выбараў. Хто перашкаджае? Вось гэтая і ёсць рэальныя дзеянні і рэальная мэта – даносіць людзям свае ідэі. Таму я не веру, ў шчырасць тых, хто будзе ўдзельнічаць у фарсе. А мы не ўдзельнічаем у тым, чаго няма.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя