Юрась Беленькі: «Нельга лічыць выбаршчыкаў дурнямі»



«Нельга лічыць выбаршчыкаў дурнямі», — кажа намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі. Партыя традыцыйна не ўдзельнічала ў выбарах, звяртаючы ўвагу на тое, што сапраўдных, дэмакратычных выбараў у краіне папросту няма. Таксама палітык лічыць, што ўдзел у выбарах дзеля сустрэч з людзьмі і магчымасці легальнага правядзення пікетаў – даволі шкодны. Нават, калі гэтыя пікеты праходзяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі:

— Самае цікавае, калі б вы бачылі рэакцыю людзей, якія ідуць і бачаць такі працэс, калі пад бел-чырвона-белым сцягам стаяць людзі ў пікеце. Якія рэплікі яны кідаюць. Што, і гэтыя прадаліся? І гэтыя разам з гэтым хлуслівым рэжымам? Вы разумееце, якую шкоду наносяць людзі, якія падымаюць бел-чырвона-белы сцяг і удзельнічаюць у гэтым фарсе, у гэтым сатанінскім спектаклі.

Адзначым, што сярод партый дэмакратычнага напрамку, акрамя КХП-БНФ,  старшынём якой з’яўляецца Зянон Пазьняк, выбары таксама праігнаравала Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якой кіруе Станіслаў Шушкевіч. Іншыя апазіцыйныя структуры выставілі агулам каля двухсот кандыдатаў.

Поўную гутарку з Юрасём Беленькім слухайце ў далучаным гукавым файле:

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя