Юрась Беленькі: Нельга палітыкам удзельнічаць у тым, чаго няма



Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ прытрымліваецца пазіцыі, што выбараў у Беларусі няма, а таму ўдзельнічаць у такім палітычным спектаклі, як ладзіць дзейсная ўлада, лічым ганебным для беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

На думку намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага, найлепшы варыянт – гэта байкатаваць прэзідэнцкую кампанію 2015 года.

 – Нашы пазіцыі даўнія і вядомыя: выбараў на Беларусі няма, таму ўдзельнічаць у тым, чаго няма, гэта, мякка кажучы нелагічна. Нельга палітыкам удзельнічаць у тым, чаго няма. Палітыкі проста не адчуваюць адказнасці перад сваімі грамазянамі перад сваімі выбаршчыкамі. Нельга падманваць людзей, якія табе давяраюць і падзяляюць палітычныя погляды. 

У Беларусі тым часам працягваецца фармаванне ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты краіны.

Пасля іх фармавання неабходна будзе сабраць 100 тысяч подпісаў, каб цэнтрвыбаркам зарэгістраваў і дапусціў кандыдата да прэзідэнцкіх выбараў.

Па меркаванню экспертаў, рэсурсы, каб сабраць неабходную колькасць подпісаў, мае толькі кандыдат ад кааліцыі “Народны рэферэндум” Таццяна Караткевіч.

  Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя