Юрась Беленькі: Святкаванне 23 лютага – гістарычны нонсенс
Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Юрась Беленькі распавядае, чаму 23 лютага ён ніколі не будзе святкаваць Дзень абаронцаў Айчыны.
Юрась Беленькі: Для мяне ёсць іншае свята – Дзень беларускай вайсковай славы, якое адзначаецца 8 верасня. А Дзень 23 лютага быў унесены ў каляндар святаў бальшавісцкай Расеяй, гэтую дату залілі крывёй, пазначылі нашую краіну шматлікімі Курапатамі. Таму святкаванне такой “падзеі” – гістарычны нонсенс для Беларусі, беларускіх прыярытэтаў і нашага гонару. Зразумела, што сітуацыя – своеасаблівы маркер таго, якая ўлада. Бо, здаецца, што тут святкаваць?! Зрэшты, мяркую, што з цягам часу, пры новай уладзе, святкаванне 23 лютага будзе адменена. Гэта не значыць, што ўсе людзі адмовяцца ад Дня абаронцаў Айчыны, але ж ніхто і не забароніць гэта рабіць. Для многіх на самай справе – гэта традыцыя паўсядзённага жыцця. Але, паўтаруся – зыходзячы з гістарычнай справядлівасці, нам такія святкаванні не патрэбныя.
РР: Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ён прыняў рашэнне абвясціць Днём абаронцы Айчыны не 23 лютага, а 14 кастрычніка, каля адзначаецца казацкае свята…
Юрась Беленькі: Україна прыйшла да гэтага праз цяжкі шлях, праз новую агрэсію расейскай імперыі. Гэта паказвае, колькі гадоў спатрэбілася краіне, якая жыве ў юрыдычнай незалежнасці, каб пазбавіцца ад імперскіх рудыментаў. Да такога рашэння прыйшлі на тле вялікай крыві, якую ўчыніла Масква ва Украіне. І сёння, калі б Україна святкавала яшчэ і 23 лютага, то гэта выглядала б проста здзекам над памяццю шматлікіх ахвяраў, якія ў апоші год аддалі жыццё за самастойную ад імерыі краіну.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя