Юрась Губарэвіч: Беспрэцэдэнтная колькасць фальсіфікацый



Парламенцкія выбары прадэманстравалі, што народ больш не падтрымлівае ўладных ініцыятываў, – лічыць лідар Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Грамадства як ніколі праігнаравала выбарчы працэс. Рэальная яўка выбарцаў, а не нарысаваная выбарчымі камісіямі, была вельмі нізкай і ў Менску, і ў іншых гарадах Беларусі. Гэта азначае, што людзі перасталі верыць у дзяржаўныя ініцыятывы. Яны не давяраюць тым палітычным кампаніям, якія праводзіць улада. І самае галоўнае, не вераць, што ад таго, хто патрапіць у Палату прадстаўнікоў, можа нешта змяніцца ў  іх жыцці, – кажа Юрась Губарэвіч:

– Беспрэцэдэнтная колькасць фальсіфікацый. Мы таксама хацелі сказаць не пра тое, што гэтыя фальсіфікацыі павялічыліся, а пра тое, што назіральнікі сталі больш прафесійна падыходзіць. Гэтым разам вялікую колькасць інцыдэнтаў мы збіраемся перавесці ў прававую крымінальную плоскасць.

Тыя, хто рабіў парушэнні выбарчага заканадаўства, парушэнні Крымінальнага кодэксу павінны пераследавацца і несці адказнасць як крымінальныя злачынцы, – падкрэсліў Юрась Губарэвіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск