Юрась Губарэвіч: Грамадства не верыць у светлую перспектыву
Жорсткая крытыка ўраду і пагроза яго адстаўкі з боку Аляксандра Лукашэнкі звязана не толькі з невыкананнем яго даручэнняў па развіццю горада Оршы.
Па меркаванні лідара Руху “За свабоду” Юрася Губарэвіча, эмацыйны выбух кіраўніка краіны звязаны з нашмат больш вялікімі праблемамі, якія назапасіліся ў Беларусі:
– Гэта не толькі эканоміка, якая знаходзіцца ў стагнацыі, але і рост карупцыі. Гэта нявер’е грамадства, насельніцтва ў светлую перспектыву пры сённяшнім кіраўніцтве. Натуральна, што ўсё гэта адбіваецца на эмацыйным настроі кіраўніка дзяржавы. Той разнос, што мы назіралі днямі, гэта зрыў на чыноўніках, на людзях падняволеных, якія прызначаюцца Аляксандрам Лукашэнкам і выконваюць яго загады.
Таму перакладаць на іх адказнасць для кіраўніка дзяржавы з’яўляецца справай, на яго погляд, удзячнай, але на самой справе абсалютна бессэнсоўнай.
“Таму што чалавекам, які мусіць адказваць за ўсё, што адбываецца ў беларускай дзяржаве, найперш з’яўляецца прэзідэнт з яго неабмежаванымі паўнамоцтвамі”, – лічыць ён.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск