Юрась Губарэвіч: Прапануем стварэнне камісій па праверцы подпісаў



Дэмакратычныя актывісты працягваюць збор подпісаў за вылучэнне сваіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак некаторыя калегі па цэху прапануюць гэтыя подпісы праверыць.

Менавіта з такой ініцыятывай выступіў адзін з кіраўнікоў кампаніі “Права выбару” Юрась Губарэвіч:

Я думаю, што ў інтарэсах і кандыдатаў і незалежнага беларускага грамадства стварэнні камісіі па праверцы подпісаў. У гэтым годзе ў кандыдатаў ёсць шанец – гэта сумленне, гэта празрыстасць, чэсны падыход да ўдзелу ў гэтай гульні. Гэта тое, што адрознівае кандыдатаў ад сённяшняй улады. Пакуль не паступіла рэакцыі ні ад кандыдатаў, ні ад грамадства. Аднак, час яшчэ ёсць. 

На думку Юрася Губарэвіча, у камісію па праверцы подпісаў маглі б увайсьці прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія не задзейнічаныя ў выбарчай кампаніі. А сама такая праверка можа заняць каля тыдня. Аднак гэтую прапанову ўжо скрытыкавалі.

У прыватнасці, лідар партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін сказаў: «У нас Лукашэнка развёў кантралёраў. Краіна кантралёраў! Гляджу, што некаторыя ў апазіцыі ад яго навучыліся».

Віктар Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя