Юрась Губарэвіч: Улада спрабуе дыскрэдытаваць прафсаюзных лідараў



Беcпадстаўнымі называе абвінавачванні дэпартамента фінансавых расследаванняў у адрас незалежных прафсаюзаў старшыня «Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. На яго думку, відавочныя іншыя матывы пераследу Генадзя Фядыніча, Ігара Комліка ды іншых кіраўнікоў  прафсаюза РЭП.

Юрась Губарэвіч:

– Гэтае дзеянне скіраванае на паралізацыю працы прафсаюзаў, на тое, каб дыскрэдытаваць прафсаюзных лідараў. Прэтэнзіі, якія выказваюць супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў беспадстаўныя. Прафсаюз мае права мець замежных партнёраў, праводзіць розныя мерапрыемствы – як у Беларусі, так і за мяжой. Натуральна, што гэтая справа звязана з падзеямі вясны, калі прафсаюз быў адной з актыўных арганізацый, якая ўзялася бараніць правы людзей, што пацярпелі ад дзеяння дэкрэта №3.

Таксама пераслед, па словах палітыка, арганізаваны і ў якасці папярэджання на будучыню. Увосень прагназуецца чарговая хваля пратэстаў, у якіх прафсаюзы маглі б зноў адыграць важную ролю, – дадае Юрась Губарэвіч.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя