Юрась Губарэвіч: Увядзенне новага жорсткага пакету санкцый фактычна непазбежна
Увядзенне новага жорсткага пакету санкцый фактычна непазбежна. А ўлады Беларусі замест адказнай палітыкі мітусяцца, пагражаюць і абражаюць.
У размове з Радыё Рацыя „перадсанкцыйную” сітуацыю прааналізаваў старшыня Руху „За свабоду” Юрась Губарэвіч. Па яго словах, апошняй кропляй для Захаду стала гісторыя з пасадкай самалёту Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча.
– Відавочна, што працэсы прыняцца рашэнняў у Еўрапейскім звязе маюць свае асаблівасці. Гэта не хутка, як правіла. Бо вырашэнне трэба ўзгадняць з усімі краінамі-чальцамі. Але тэндэнцыя вызначылася, і ў дачыненні да Беларусі тут бачна, што ёсць нейкая ўнутраная матывацыя – давесці справу да лагічнага рашэння адносна тых мераў, якія будуць ужывацца ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. І абумоўлена гэта перадусім тым інцыдэнтам, які адбыўся з самалётам Ryanair. Можна казаць, што гэта той чыннік, які закранае бяспеку ўжо грамадзян краін Еўрапейскага звязу. І на гэта рэакцыя больш жорсткая, чым на тыя падзеі, якія адбываліся ўнутры Беларусі. Так, яны атрымлівалі кожны раз негатыўныя ацэнкі, гэтыя рэпрэсіі, адсутнасць свабодных выбараў, пераслед палітычных апанентаў. Але меры ўздзеяння былі не настолькі сур’ёзнымі, як зараз плануецца, што было агучана ў апошнім рашэнні Еўрапейскага парламента.
Калі казаць пра развіццё гэтай сітуацыі, тут відавочна не так шмат часу застаецца, каб нешта змяніць. Бо запланавана прыняць санкцыі ўжо літаральна праз тыдзень. І за гэты час рэжым Лукашэнкі, нават калі пойдзе на нейкія саступкі, а перадусім выкананне тых патрабаванняў, пра якія гавораць і беларускае грамадства, і палітыкі Еўрапейскага звязу, а гэта безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў, гэта правядзенне расследаваняў па фактах забойстваў, катаванняў, ну і адно з самых галоўных – гэта нармалізацыя палітычнага жыцця праз правядзенне свабодных выбараў. Не так шмат часу на тое, каб прыняць нейкія рашэнні. Таму я прагназую, што гэты пакет санкцый будзе прыняты.
Цалкам матэрыял:
І да горшага ў нашай краіне, пасля выканання гэтых умоваў, думаю, дакладна нічога не зменіцца, – упэўнены Юрась Губарэвіч.
Беларускае Радыё Рацыя