Юрась Губарэвіч: Варта рыхтавацца да гэтых кампаній



Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году. Апазіцыйныя структуры заяўляюць пра сваіх магчымых кандыдатаў.

Напрыклад, лідар “Народнай грамады” Мікалай Статкевіч ды Аляксей Янукевіч ад БНФ. А вось правацэнтрысцкая кааліцыя будзе вылучаць адзінага кандыдата, на ролю якога прэтэндуюць Юрась Губарэвіч ад Руху “За Свабоду”, Павел Севярынец ад партыі БХД і Мікалай Казлоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Староннія назіральнікі звычайна абвінавачваюць апазіцыю, што яна позна пачынае рыхтавацца да выбарчых кампаній, кажа палітык Юрась Губарэвіч, але сёлета сітуацыя развіваецца іначай:

– Тут нельга казаць, што тая падрыхтоўка, якая вядзецца зараз, яна ажыццяўляецца рана. Невядома, якія будуць даты выбараў, ці будць выбары праведзеныя раней. Хаця пра гэта ўжо дастаткова гавораць і афіцыйныя колы. На маю думку ў любым выпадку варта рыхтавацца да гэтых кампаній, бо гэта адзіная магчымасць, каб працаваць з людзьмі выкарыстоўваючы тыя нешматлікія заканадаўчыя інструменты, якія дае беларускае заканадаўства апазіцыі.

Правацэнтрысцкая кааліцыя робіць стаўку на ўнутраны праймерыз, які сярод іншага плануць арганізаваць праз інтэрнэт, каб прыцягнуць, як мага большую колькасць беларусаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя