Юрась Губарэвіч: З наступнага тыдня стартуе інтэрнэт-галасаванне
Пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі з каронавірусам можа ўнесці свае карэкціроўкі ў дальнейшае правядзенне праймерыз па выбарах адзінага лідара ад апазіцыі, – кажа адзін з прэтэндэнтаў, кіраўнік Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.
Па словах палітыка, зараз вельмі пільна адсочваецца кожнае паведамленне Міністэрства аховы здароўя:
– На сёння яны кажуць, што імклівага росту і павелічэння выпадкаў няма, і сітуацыя пад кантролем. У дадзенай сітуацыі, канешне, вельмі важна, каб людзі былі ў бяспецы. Як толькі будзе інфармацыя, ці пазіцыя, што трэба ўводзіць каранцін, то мы зменім нашыя планы, аднак моцна на самой кампаніі гэта не адаб’ецца, бо літаральна ўжо з наступнага тыдня стартуе інтэрнэт-галасаванне і агітацыя проста пяройдзе ў інтэрнэт.
Праймерыз альбо “народнае галасаванне” па выбарах адзінага лідара ад апазіцыі сярод пяці прэтэндэнтаў пачалося ў Беларусі 6 сакавіка. Прэтэндэнты ўжо аб’ехалі шэсць гарадоў Віцебскай вобласці, а цяпер знаходзяцца на Берасцейшчыне.
Беларускае Радыё Рацыя