Юрася Беленькага другі раз будуць судзіць за Дзяды



3 снежня ў судзе Менскага раёну будзе разгледжаная адміністрацыйная справа намесніка старшыні партыі КХП-БНФ Юрася Беленькага нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства – мітынгу ў Курапатах падчас Дзядоў 2 лістапада. За гэта ён ужо быў аштрафаваны на 20 базавых вялічыняў, а за мітынг 9 лістапада ў Лошыцах – на 30 базавых вялічыняў. Па словах актывіста, яго збіраюцца судзіць трэці раз за тое самае, паколькі гэта звязнае з двума рознымі адміністрацыйнымі адзінкамі.

– Фармальна на Дзяды, на 2 лістапада, была дэманстрацыя па Менску і мітынг у Курапатах. Мерапрыемства адно, але фармальна яно падзелена, бо тэрытарыяльны падзел ёсць: Менск – гэта адна адзінка, а Курапаты – ужо Менскі раён. Таму фармальна яны могуць да мяне прымяніць пераслед двойчы за адно мерапрыемства. Калі чалавек на працягу года некалькі разоў парушае гэты артыкул, то можа быць суровае спагнанне.

Паводле рашэння суддзі Марыны Запаснік, Юрась Беленькі, як арганізатар шэсця ў Лошыцкі Яр, якое адбылося 9 лістапада, не выканаў рашэнне Менгарвыканкаму аб аплаце паслуг міліцыі, якая забяспечвала парадак на мерапрыемстве. Аналагічнае абвінавачанне выстаўленае Юрасю Беленькаму як арганізатару акцыі 2 лістапада.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя