Юры Чавусаў: Лукашэнка пазіцыянуе сябе чалавекам справы



Мае заявы і так практычна штодзённа паказваюць па тэлебачанні. Так Аляксандр Лукашэнка растлумачыў прычыны, па якіх ён не скарыстаўся эфірным часам, што прадастаўляецца кандыдатам у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё. Вынікае з паведамляў дзяржаўнага агенства БЕЛТА. Таксама дзейнага кіраўніка не пабачым падчас прэзідэнцкіх теледэбатаў. Пра свой удзел заявілі Тацяна Караткевіч , Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч. Дэбаты прэтэндэнтаў пройдуць 3 кастрычніка на тэлеканале «Беларусь 1». Беларускі аналітык Юры Чавусаў у праекце “Месца для прэсы” назваў няўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў дэбатах лагічным і стратэгічным.

– Дзеючы прэзідэнт апрыёры спрабуе сабе паставіць сітуцыю, калі ёсць “я”, які працуе, які не займаецца нават вядзеннем агітацыйнай кампаніі, „за мяне кажуць мае справы”, і ўсе астатнія прэтэндэнты. Таму, не з’явіўшыся на тэледэбаты ў 2010 годзе, і напэўна і сёлета, ён дэмаструе сваю адасобленасць ад такіх палітыкаў, якія займаюцца гаварыльняй, у адрозненні ад палітыка, які займаецца канкрэтнымі справамі.

Пра канкрэтныя справы Аляксандр Лукашэнка распавядаў падчас сустрэчы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. “Той, хто сочыць за маёй палітыкай, той цудоўна ведае мае падыходы,” – сказаў Аляксандр Лукашэнка, матывуючы свой адказ ад выступаў на тэлебачанні і радыё.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя