Юры Губарэвіч: Беларусам варта займець свой план перамогі на 9 жніўня



Улады Беларусі робяць усё, каб паўтарыць сцэнар выбараў 2015 году? Пра тое, як не згубіць шанец на перамены падчас анлайн-звароту распавёў кіраўнік Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч:

– Частка кандыдатаў зарэгістравана выключна як спойлеры. Ёсць тройка спойлераў. Ёсць Святлана Ціханоўская, у якой складаная сітуацыя. Пытанне ў тым, што калі даваць нейкае адно пасланне, то гэта мусіць быць пасланне з аднаго аб’яднанага штабу. Аб’яднанне павінна быць вакол аднаго супольнага плана. Мэтай гэтага плана мусіць быць мабілізацыя грамадзян, вяртанне адчування большасці. Калі такі настрой вернецца ў беларускае грамадства, перакананы, што можна будзе казаць пра сцэнар перамогі на 9-е жніўня.

Па словах кіраўніка Руху «За Свабоду», перад беларусамі стаіць важная задача паказаць уладзе і «сілавікам», што прыхільнікі перамен складаюць большасць грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск