Юры Губарэвіч: Каб распавесці аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі



Рух «За свабоду» скарыстаецца любой магчымасцю распавесці заходнім палітыкам аб рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Пра гэта распавёў старшыня руху Юры Губарэвіч, адказваючы на пытанне аб магчымым удзеле палітычнай структуры ў пасяджэнні парламенцкай асамблеі «Еўранэст».

– Напрыканцы кастрычніка мы будзем мець нараду з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, з Еўрапейскай народнай партыяй, па далейшаму развіццю «Еўранэст», гэта частка «Усходняга партнёрства». Тут мы зможам данесці нашыя непасрэдныя меркаванні адносна таго, у якім фармаце мусіць развівацца гэтае супрацоўніцтва. Я спадзяюся, што любыя магчымасці, дзе апазіцыя можа быць прадстаўлена, будзем імкнуцца скарыстаць.

Летась прадстаўнікі дзевяці беларускіх апазіцыйных структур, у тым ліку руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), кампаніі «Гавары праўду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі БНФ, прымалі ўдзел у мерапрыемствах Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранэст), што адбыліся ў Бруселі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя