Юры Хашчавацкі: Гэта плата за паліткарэктнасць Еўропы
Парыжскія тэракты каментуюць беларускія грамадскія і палітычныя дзеячы. Кінарэжысёр, аўтар фільма “Звычайны прэзідэнт” Юры Хашчавацкі разважае жорстка:
– Гэта вайна двух сусветаў, сутыкненне цывілізацыяў, гэта плата за паліткарэктнасць Еўропы, за мультыкультуралізм… Вельмі шмат саступалі. Сацыяльная падтрымка, безумоўна, патрэбная. Але не ў такой ступені. Плаціць людзям, якія потым збіраюць гэтыя грошы на джыхат. Неабходна праявіць цвёрдасць, не жорсткасць, а цвёрдасць.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя