Юры Хашчавацкі: Пуціну верыць нельга, Пуцін не супакоіцца



Беларускія палітыкі, эканамісты, дзеячы культуры актыўна абмяркоўваць вынікі перамоў у “нармандзкім” фармаце.

Вядомы кінарэжысёр, аўтар нашумелай стужкі “Звычайны прэзідэнт” Юры Хашчавацкі, які, дарэчы, родам з Адэсы, глядзіць на сітуацыю песымістычна.  На што ў яго ёсць і асабістыя прычыны:

 – Пакуль не будзе зачыненая мяжа, не будзе ўсталяваны кантроль, зноў будуць гінуць людзі. Пуціну верыць нельга. Я з Адэсы. Каля кватэры майго добрага сябры Боры Херсонскага зрабілі выбух. Спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю, Пуцін не супакоіцца. 

Так вынікі “нармандскай” сустрэчы ацэньвае вядомы кінарэжысёр Юры Хашчавацкі.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя