Месца пакарання Юрыю Рубцову вызначыць інспекцыя ў Менску



Рашэнне, дзе будзе адбываць пакаранне грамадскі актывіст з Гомелю Юрый Рубцоў, прыме крымінальна-выканаўчая інспекцыя ў Менску.

Пра гэта Рубцоў даведаўся пасля размовы з супрацоўнікам адпаведнай інспекцыі ў Гомелі. Некалькі дзён таму ён атрымаў рашэнне калегіі па крымінальных справах Менскага гарадскога суду, які пакінуў прысуд актывісту ў сіле.

Ён быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі судом Цэнтральнага раёну Менску за абразу суддзі Кірыла Полулеха.

Рубцоў сваёй віны не прызнаў.

– Я расцэньваю гэта, як зычайнае судзілішча. Фальсіфікаванае цалкам крымінальная справа, як сфальсіфікаваная была і адміністрацыйная справа. Мяне сёння ў міліцыі апытвалі, яны былі здзіўленыя: за ўсю практыку першы раз па гэтым артыкуле з’яўляецца такі чалавек.

Па словах Юрыя Рубцова, ён падасць скаргу ў Вярхоўны Суд, але не спадзяецца, што там справа будзе разгледжана справядkіва.

У вышэйшы судовы орган ён звяртаецца толькі для таго, каб потым мець права падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. А для гэтага трэба прайсці ўсе судовыя інстанцыі у Беларусі, – патлумачыў Юры Рубцоў.

Рэпрэсіі супраць Рубцова пачаліся пасля таго, як у мінулым годзе ён выйшаў на шэсце ў Дзень памяці продкаў „Дзяды” у майцы з надпісам „Лукашэнка – сыходзь!”

 * * *

Па меркаванні намесніка старшыні праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянціна Стэфановіча, віна Рубцова не была ўстаноўленая падчас працэсу.

“Прысуд заснаваны на словах сведкаў – супрацоўнікаў міліцыі і сакратара быццам бы абражанага суддзі Савецкага раёну Кірыла Полулеха. Але іх сведчанні даверу не выклікаюць” – кажа Валянцін Стэфановіч.

 – Пытанне, што сказаў спадар Рубцоў застаецца адкрытым, не было прадстаўлена аўдыёзапісаў, бо запіс не веўся. Было падрыхтаванае адвакатам і спадаром Рубцовым пярэчанне на пратакол, дзе спадар Рубцоў сцвярджае, што казаў агулам пра судовую сістэму Беларусі і не меў на ўвазе абразу суддзі пры выкананні паўнамоцтваў. 

Валянцін Стэфановіч нагадаў, што крымінальная справа ўзнікла пасля таго, як актытывіст Юры Рубцоў быў затрыманы на санкцыянаваным уладамі „Чарнобыльскім шляху” у Менску за тое, што быў у майцы з надпісам „Лукашэнка -сыходзь”.

Падчас затрымання майку сарвалі. І ў суд актывіста прывезлі напаўраспраутага, дэманстратыўна абражаючы яго гонар і годнасць. Але гэтых абставінаў суддзя Кірыл Полулех не заўважыў, што абурыла затрыманага.

“Відавочна, справа Рубцова носіць выразна палітычны характар. І калі прысуд не будзе адменены, то ёсць усе падставы лічыць яго палітычным зняволеным”, – адзначыў Валянцін Стэфановіч

Грамадскі актывіст з Гомелю Юры Рубцоў па артыкуле аб абразе суддзі асуджаны, з улікам амністыі, да паўтары году абмежавання волі, так званай „хіміі”.

Рубцоў нібыта абразіў суддзю Савецкага суду Кірыла Полулеха, назваўшы таго падонкам. Сам  Юры Рубцоў гэта адмаўляў.

Аднак суддззя Наталля Вайцэховіч з Цэнтральнага суду Менску, дзе разглядалася справа, прызнала актывіста вінаватым

Юры Рубцоў сказаў, што з прысудам не згодзен. Хаця апраўдальнага прысуду ён не чакаў, таму што за апошні час добра пазнаёміўся з судовай практыкай у Беларусі.

– Маёй зброяй быў гэты судовы працэс. Супрацоўнікі міліцыі ілгуць у судовым працэсе. На чалавека могуць напісаць усё, што заўгодна… І тое, што суддзя будзе ілгаць для іх гэта – нармальная з’ява.

 Юры Рубцоў будзе абскарджваць прысуд, хаця ў поспех гэтага кроку не верыць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Юры Рубцоў быў затрыманы падчас акцыі “ Чарнобыльскі шлых -2014” за тое, што быў апрануты ў майку з надпісам “Лукашэнка-сыходзь”. Рубцоў таксама падчас судовага разгляду назваў суддзю Палулеха “падонкам”.

Як лічыць правабаронца Наста Лойка з Правабарочнага цэнтру “ Вясна”, у Рубцова цягам дзесяці дзён ёсць шенец абскардзіць прысуд.

– Паколькі гэта абмежаванне волі, яго адразу не будуць браць пад варту. У яго будзе час на абскарджанне прысуду да ўступлення прысуду ў сілу. Калі ён падасць касацыйную скаргу, гэта адцягнецца. Пасля касацыйнага разгляду будуць прымаць рашэнне пра накіраванне яго ў тую, ці іншую ўстанову – гэта можа быць абсалютна любая ўстанова адкрытага тыпу, якіх у Беларусі дастаткова шмат.

Адвакат прасіў або апраўдаць падабароннага, або прызначыць мягчэйшае пакаранне, улічваючы станоўчыя характарыстыкі і адсутнасць ранейшых пакаранняў у падсуднага.

Тым не менш з улікам амністыі ён асуджаны на паўтары гады абмежавання волі гэтак званай “ хіміі” найперш за «Абразу суддзі ці народнага засядацеля».

Генадзь Барбарыч, Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя