Юры Шульган хоча стаць адзіным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду



Меркаваны кандыдат на прэзідэнта ад дармаедаў Юры Шульган разлічвае стаць адзіным кандыдатам. darm

Юры Шульган распачынае кампанію пад лозунгам «Працаўладкуем тунеядца разам!».

Ён заяўляе, што з’яўляецца па новых беларускіх правілах дармаедам ад 2000 году, і ідзе на прэзідэнта, каб абараніць правы такіх жа дармаедаў.

darm2

Прэтэндэнт на пасаду кіраўніка краіны пакуль не шмат кажа пра сябе:

 – Наша задача гэта схіліць на свой бок усіх астатніх кандыдатаў, якія ўжо вылучыліся. Мы ведаем, што ёсць Лябедзька, ёсць Караткевіч, збіраецца Калякін высоўвацца. Таму мы адразу заклікаем усіх, каб яны пайшлі шляхам партыі “Зялёных” і падтрымалі кандыдатуру нашага кандыдата, як адзінага.

darm1

Кіраўнік штабу Шульгана Павел Канавальчык кажа, што задачай нумар адзін каманды дармаеда-кандыдата будзе ягоны статус адзінага ад апазіцыі.

Беларуская партыя зялёных заклікае астатніх палітыкаў далучыцца да кампаніі Юрыя Шульгана.

Я просты хлопец, нарадзіўся ў вёсцы. Класічны шлях: школа, універсітэт, з 2000 года я фактычна туняядзец. Я адчуў сілу і адказнасць пайсці на гэтую пасаду Аляксандр Рыгоравіч сказаў: “Калі знойдзецца больш годны за мяне, я стаміўся, я яму саступлю месца. Я знайшоўся, калі ласка я гатовы ўзяць на сябе гэты цяжар.

Паводле Паўла Канавальчыка, галоўная праца па пошуку аднадумцаў будзе весціся праз сацыяльныя сеткі.

У штабе заяўляюць, што кампанію не трэба расцэньваць як нейкі жарт, а кандыдата – як коміка. Новая фігура і сатыра ў кампаніі можа прынесці поспех, лічаць у штабе Юрыя Шульгана.

Беларускае Радыё Рацыя