Юрый Губарэвіч: Абмяркоўвалі, як палепшыць стасункі паміж беларускім і ўкраінскім грамадствамі
Беларуска-украінскі экспертны форум імя Астрожскіх адбыўся ў Львове на мінулых выходных. Адбылася беларуска-украінская экспертная платформа „Другі форум імя Астрожскіх”, які сабраў шэраг прадстаўнікоў экспертнай супольнасці Вольнай Беларусі, а таксама прадстаўнікоў украінскай улады.
Мы паразмаўлялі з удзельнікам гэтага форуму, намеснікам кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрыем Губарэвічам.
РР: Давайце распавядзем нашым слухачам пра гэты форум і месца беларускай дэмакратычнай супольнасці на гэтым форуме.
Юрый Губарэвіч: Насамрэч гэта ўжо другі такі форум. Ён адбываецца на фоне ўсім вядомых падзеяў, якія кардынальным чынам змянілі стасункі паміж беларусамі і ўкраінцамі. І адна з галоўных мэтаў форуму – гэта зняць тыя непаразуменні, якія ёсць у адносінах. Прапрацоўка вядзецца па розных тэмах. Гэта і сфера палітыкі, і гэта тэма, якая тычылася гісторыі абодвух народаў. Ну і натуральна цэлы спектр актуальных пытанняў, падзеяў сённяшняга дня, і з прыцэлам на тое, што неабходна зрабіць беларусам і ўкраінцам, каб стасункі паміж грамадствамі наладзіліся. Наладзіліся ў першую чаргу паміж тымі, хто падзяляе супольныя мэты і бачыць неабходнасць перамогі Украіны ў той вайне, якую развязала Масква.
Цалка размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя