Юрый Губарэвіч: Санкцыі – гэта лагічны адказ з боку ЕЗ
Пасадка самалёта Ryanair стала крытычнай памылкай рэжыму Лукашэнкі – лічыць старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, які быў госцем нашага эфіру.
Гэты інцыдэнт, на думку палітыка, паказаў, што рэжым Лукашэнкі – гэта не толькі ўнутраная праблема Беларусі, але і міжнародная праблема, звязаная з пытаннямі бяспекі:
– Калі раней адгаворкі супраць прымянення больш жорсткіх мераў, яны тычыліся таго, што магчыма, гэта ўсё ўнутраная справа беларусаў. Яны павінны вырашаць яе самастойна, гэта шэраг заходніх палітыкаў маглі выступаць з такой пазіцыяй, то зараз рэжым праявіў сябе як пагрозу ў бяспецы ў міжнародным плане, пасля пасадкі самалёту.
“Таму санкцыі – гэта лагічны адказ з боку Еўрапейскага Звязу, а таксама магчыма і ЗША могуць прымяніць дадатковы пакет санкцый”, – не выключае палітык. Юрый Губарэвіч таксама адказаў на аргументы адносна таго, што санкцыі нашкодзяць самому беларускаму грамадству:
– Трэба разумець першапрычыну ў гэтай сітуацыі. Канешне мы былі б толькі за тое, каб унутраныя праблемы беларусаў вырашаліся ўнутры Беларусі шляхам дыялогу, шляхам перамоваў. Дэмакратычныя сілы неаднаразова прапаноўвалі менавіта такі падыход тым людзям, якія зараз утрымліваюць уладу ў Менску. Мы бачым, што дыялог не атрымліваецца. Санкцыі, гэта хіба адзіная магчымасць краін Захаду настаяць на выкананні Беларуссю сваіх міжнародных абавязкаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
“Парушэнні, якія адбываюцца – настолькі відавочныя і настолькі супярэчаць усім каштоўнасцям, якія ёсць у дэмакратычных краінах, што не рэагаваць на гэта краіны захаду ўжо проста не могуць”, – дадае Юрась Губарэвіч.
Беларускае Радыё Рацыя