Юрый Казакевіч: Для нас выбары – гэта перадусім праца з людзьмі



Прадпрымальнік Юрый Казакевіч – намеснік старшыні руху “За свабоду” ў  Баранавічах – першым на сваёй машыне намаляваў вышыванку і цяпер уключыўся ў перадвыбарчую гонку. Сабраў ініцыятыўную групу ў 25 чалавек. Спадзяецца, што збярэ патрэбную колькасць подпісаў, каб скарыстаць выбарчую кампанію напоўніцу і павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў. „Тых, хто хоча ісці ў бок Еўропы, а не на ўсход да Расеі,” – кажа Юрый Казакевіч.

– Бачым у гэтым вельмі добрую магчымасць максімальна поўна данесці да людзей нашы ідэі, нашы пажаданні, распавесці ім пра нашу праграму, распавесці ім пра нашы чаканні. Без гэтых выбараў, без законнай, легальнай магчымасці мы ўсё гэта, канешне, таксама рабілі і будзем рабіць, але магчымасцяў, калі афіцыйна прымаеш удзел у выбарах, кантактаваць з людзьмі нашмат больш.

Паводле Юрыя Казакевіча, склад акруговых камісій, куды на 99  працэнтаў дапусцілі толькі праўладных прадстаўнікоў, гаворыць пра тое, што і ў самім парламенце – будуць толькі так званыя “правераныя” і “добранадзейныя” асобы.

Беларускае Радыё Рацыя