Юрысту штаба Бабарыкі Іллі Салею прад’яўлена абвінавачанне
Іллі Салею, юрысту штаба Віктара Бабарыкі і аднаму з адвакатаў члена прэзідыума Каардынацыйнай рады (КР) па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі Марыі Калеснікавай, 18 верасня прад`яўлена абвінавачанне.
Як паведаміў БелаПАН яго бацька і адвакат Васіль Салей, Ілля абвінавачваецца па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
„Пакуль ён застаецца ў СІЗА на Валадарскага. У панядзелак у 15 гадзін у Менскім гарадзкім судзе адбудзецца разгляд нашай скаргі на меру стрымання”, – распавёў Салей-старэйшы.
Ілля Салей быў затрыманы раніцай 9 верасня, у яго кватэры правялі вобыск. У той жа дзень у Мінску па той жа крымінальнай справе быў затрыманы член прэзідыума КР юрыст Максім Знак. Тады стала таксама вядома, што затрыманая напярэдадні на беларуска-ўкраінскай мяжы Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Мінску. Увечары з санкцыі пракурора Калеснікавай і Знаку была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Справа па ч. 3 арт. 361 КК была заведзеная па факце стварэння Каардынацыйнай рады, сфарміраванай па ініцыятыве былога кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Марыю Калеснікаву, Максіма Знака і Іллю Салея паліты.