Юрыю Рубцову можа пагражаць новая крымінальная справа



Палітычнаму зняволенаму Юрыю Рубцову можа пагражаць новая крымінальная справа. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова у папраўчай установе ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Сітуацыя вакол палітвязня даволі складаная, – кажа Валянцін Стэфановіч.

– Ён адмаўляецца ад працаўладкавання, якое яму прапаноўвае адміністрацыя. Гэта можа быць расцэнена як ухіленне ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі, бо гэты від пакарання звязаны з абавязковым прыцягненнем да працы, і гэта, у сваю чаргу, можа пагражаць новай крымінальнай справай, ёсць адпаведны артыкул у Крымінальным кодэксе, які прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі. І плюс, невядома як закончыцца сітуацыя з той заявай, якую напісаў начальнік установы ў Следчы камітэт пра тое, што спадар Рубцоў яго абразіў.

Юры Рубцоў быў асуджаны да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.  У зьняволенні ён патрабуе годнай зарплаты за працу.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя