З 24 лютага знішчана 200 ваенных самалётаў РФ
З 24 лютага знішчана 200 ваенных самалётаў Расейскай Федэрацыі.

У маштабнай вайне супраць Украіны Расея страціла таксама каля 27 тысяч сваіх вайскоўцаў, у тым ліку 250 загінулі за апошнія суткі. Іншыя страты Расеі, паводле Генштаба Узброеных сіл Украіны наступныя:
– 1205 танкаў
– 542 артылерыйскія сістэмы
– 162 верталёты
„Найбольшыя страты суперніка (мінулыя суткі) назіраліся на Курахаўскім кірунку. Дадзеныя ўдакладняюцца”, – дадалі ў Генштабе.
