З Беларусі ў Іран вярнулі трох мігрантаў



Пасля тэлефоннай размовы міністраў замежных спраў Ірана і Беларусі тры іранскія мігранты вярнуліся на радзіму. Раней іх затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Пошукам іранскіх грамадзян займаўся генконсул амбасады Ірана ў Беларусі. Ён асабіста выехаў на мяжу. Па інфамрацыі Эўрарадыё, сярод мігрантаў, пра якіх гаварылі міністры дзвюх краін, ёсць музыка і мастак, які збег з турмы Ісламскай Рэспублікі. На радзіме яго могуць пераследаваць.