З «чорнага» спісу ЕЗ выключылі Пефціева, Тарнаўскага і Арду
На сайце афіцыйнага часопісу ЕЗ апублікаваны абноўлены спіс беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў, якія падпадаюць пад санкцыі Бруселя.
Са спісу выключаны шэраг чыноўнікаў і суддзяў, а таксама рэктар Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі, былы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Сяргей Касцян, лукашэнкаўскі прапагандыст Аляксей Міхальчанка, бізнесмены Уладзімір Пефціеў і Анатоль Тарнаўскі, новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда, суддзя Аксана Рэлява – усяго 24 асобы.
Зняты таксама санкцыі з прадпрыемстваў «БТ Тэлекамунікацыі», «НафтаХімТрэйдынг», «ТрайплФарм», «ТрайплВялес», «Юнівест-М»; «ЮнісОйл», «ЮнівестБудІнвест».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота komtv.org
