З Еўропы выслалі чарговага расейскага шпіёна



Славакія выслала расейскага дыпламата, заявіў прэм’ер-міністр краіны Петар Пелегрыні. Яго западозрылі ў шпіёнскай дзейнасці.

Па словах Пелегрыні, дыпламата абвесцілі персонай нон-грата яшчэ 22 лістапада, пасля чаго цягам 48 гадзін ён пакінуў Славакію.

Беларускае Радыё Рацыя