З ініцыятывы Эстоніі 4 верасня ў Савеце бяспекі ААН пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі
З ініцыятывы Эстоніі 4 верасня ў Савеце бяспекі ААН пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі.
Як паведамляе МЗС Эстоніі, слуханні ініцыяваныя сумесна з ЗША і Вялікабрытаніяй, якія з`яўляюцца членамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.
Удзел у мерапрыемстве па відэасувязі возьмуць спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік старшыні пазбаўленага дзяржрэгістрацыі праваабарончага цэнтра „Вясна” Валянцін Стэфановіч і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч.
Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу.
Кіраўнік МЗС Эстоніі адзначыў, што навіны апошніх выхадных дзён, 29 і 30 жніўня, аб дэпартацыі замежных журналістаў і адмене акрэдытацыі для журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ ў Беларусі, дэманструюць важнасць давання інфармацыі аб падзеях у краіне.
„Эстонія лічыць важным даць пляцоўку тым, каго прымушаюць замаўчаць, — сказаў Рэйнсалу. — Савет бяспекі з`яўляецца адным з самых уплывовых міжнародных форумаў для гэтай мэты, і націск грамадскасці можа дапамагчы зменшыць гвалт і сур`ёзныя парушэнні правоў чалавека [у Беларусі]”.
belapan.by