З пачатку парламенцкай кампаніі на 29 кандыдатаў стала менш



Колькасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання Беларусі зменшылася з 560 да 531. Пра гэта сёння паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

На дадзены момант у кампаніі ўдзельнічае 531 кандыдат у дэпутаты. „Гэта на 29 чалавек менш, чым было зарэгістравана першапачаткова”, – сказала Ярмошына, паведаміўшы, што дзевяці кандыдатам выбарчыя камісіі скасавалі рэгістрацыю, астатнія кандыдаты знялі сваю кандыдатуру добраахвотна. Аднак, як заявіла Ярмошына, да выбараў могуць дайсці не ўсё і з цяперашніх 531 кандыдата.

Паводле яе слоў, некаторыя кандыдаты выпускаюць і распаўсюджваюць друкаваную прадукцыю без выходных дадзеных, праводзяць пікеты, парушаючы закон і здзяйсняюць іншыя парушэнні. Такіх фактаў усталявана ўжо 11. „Калі яны будуць паўтарацца, то кандыдат у дэпутаты (нават калі гэта робіць не ён сам, а яго давераныя асобы) будзе папярэджвацца аб недапушчальнасці парушэння закона, а затым будзе адмяняцца яго рэгістрацыя”, – сказала Лідзія Ярмошына.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя