З Паўла Латушкі хочуць спагнаць 6,5 мільёна рублёў
Генпракуратура хоча спагнаць з Паўла Латушкі 6,5 мільёна рублёў.
Падставай называецца «шкода» за нібыта «фінансаванне незапатрабаваных кінапраектаў» яшчэ ў 2011 годзе, а таксама за «пагромы, падпалы і знішчэнне маёмасці па закліках Каардынацыйнай рады».
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале лідара НАУ. Вядома, што на Латушку заведзена сем палітычна матываваных крымінальных спраў.
Беларускае Радыё Рацыя