З Расеі высылаюць 45 польскіх дыпламатаў
Расейскае МЗС абвясціла персонамі non grata 45 супрацоўнікаў амбасады Польшчы ў Маскве і генконсульствах у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Яны павінныя пакінуць Расею не пазней за 13 красавіка.

Раней Варшава абвясціла персонамі non grata такую ж колькасць расейскіх дыпламатаў у Польшчы. Контрвыведка западозрыла іх у шпіянажы.22 сакавіка ў сацыяльных сетках распаўсюдзіліся фота- і відэазапісы дыму над расейскай амбасадай у Варшаве, што магло азначаць маштабнае спаленне службовых дакументаў.
Беларускае Радыё Рацыя
