З рэжымам нельга дамаўляцца
Падчас маючай адбыцца Генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку, якая запланавана на 22-26 верасня, адбудзецца сустрэча Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау, паведаміла «Наша Ніва». Як адзначае выданне, у час сустрэчы можа быць абмеркаваны выхад на свабоду палітвязняў – журналіста Анджэя Пачобута і старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Яны адмовіліся пісаць просьбы «аб памілаванні» на імя Лукашэнкі.
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка ведае пра гэтую сустрэчу, але лічыць, што з рэжыма нельга дамаўляцца, пакуль не выпусцяць на волю усіх палітвязняў:
– Наш падыход застаецца нязменным. Мы не лічым магчымым, як дэмакратычныя сілы, праводзіць ніякія размовы з дыктатарскім рэжымам у Беларусі да той пары, пакуль ён не выканае ўмовы беларускага грамадства. Праводзіць кулуарныя перамовы і дабівацца, каб выцягнуць аднаго. Лёс чалавека важны. Але гэта ні ў якім разе не павінна змяняць галоўную павестку – вызваленне ўсіх палітзняволеных у Беларусі і прыпынення ўсіх рэпрэсій.
Сустрэча Макея і Рау рыхтуецца дыпламатычнымі службамі. Пакуль яны дамаўляюцца аб парадку дня перамоваў. Як піша «Наша ніва», агульная пазіцыя Захаду вядомая – гэта непрызнанне Лукашэнкі легітымна абраным прэзідэнтам, спыненне рэпрэсій і пачатак дыялогу ўладаў з грамадзянскай супольнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя