З Віктарам Бабарыкам забараняюць камунікаваць у калоніі
З Віктарам Бабарыкам забараняюць камунікаваць у калоніі.
Штаб Віктара Бабарыкі апублікаваў некалькі ўрыўкаў з ліста палітвязня, з якіх можна зрабіць выснову, што на яго працягваюць ціснуць у наваполацкай калоніі.
У адным з нядаўніх лістоў Віктар Бабарыка падзяліўся навінамі. “Што датычыцца майго Дня народзінаў, то ўсё было ціха і спакойна. Вы павінны чуць, што ў гэтым месцы ўсім людзям забараняецца камунікаваць са мной. Таму нічога не было і нічога смачнага не еў… Наконт прышчэпкі супраць COVID-19, дык я быў вымушаны яе зрабіць, бо пужалі адмовай ад сустрэчы з роднымі. Таму атрымаў Спутнік V і ўсё ж выжыў”, – напісаў Бабарыка.
У ліпені экс-банкіра, які заявіў пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі, пакаралі 14 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя