З-за санкцый супраць Беларусі Летува прыпыняе праект за 60 мільёнаў еўра
Планавалася рэканструкцыя ўчастка Плунге — Шацейкяй. Аднак кіраўніцтва кампаніі LTG Infra, якая кіруе сеткай інфраструтуры чыгункі Летувы, у бліжэйшы час пачне працэдуру скасавання кантракту з кампаніяй Kauno tiltai. Апошняя раней выйграла тэндар на праектаванне і будаўнічыя працы.
„Геапалітычная сітуацыя, звязаная з санкцыямі, уведзенымі супраць Беларусі Еўрапейскім саюзам і ЗША, прымушае нас перагледзець акупнасць некаторых праектаў”, — кажа гендырэктар LTG Infra Караліс Санкоўскіс. Паводле яго слоў, санкцыі могуць стаць прычынай зніжэння перавозак, а гэта паўплывае на прыбытак кампаніі. Таму, пасля ацэнкі рэзыкаў, рэалізацыю згаданага праекту прыпынілі.
