За 5 гадоў агрэсіі Расеі на Данбасе загінула больш 3300 грамадзянскіх асоб



За 5 гадоў агрэсіі Расеі на Данбасе загінула больш 3 тысяч 300 грамадзянскіх асоб. Яшчэ каля 9 тысяч чалавек былі паранены. Такія афіцыйныя звесткі прыводзіць прэс-служба ААН.

„У выніку ваеннага канфлікту з’явілася лінія сутыкнення на тэрыторыі 427 кіламетраў, якая перакрыла доступ да асноўных паслугаў насельніцтву. 1, 3 мільёна чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі, 3,5 мільёнам патрэбная дапамога”, – гаворыцца ў паведамленні.

У 2014 годзе, адразу пасля захопу Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскай арміяй, а таксама баевікамі, якіх падтрымлівае Расея і якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей – з іншага боку. Афіцыйна дагэтуль Расея не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на прадстаўленыя факты і доказы.

Беларускае Радыё Рацыя