За адмаўленне вырашальнай ролі СССР у перамозе над нацыстамі ў Расеі будуць садзіць на 15 сутак
У Дзяржаўную Думу Расеі ўнеслі законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць — арышт на 15 сутак або штрафы да 50 тысяч рублёў ($720) для грамадзян — за адмаўленне «вырашальнай ролі» СССР у перамозе над нацысцкай Нямеччынай.
Законапраект апублікаваны на сайце ніжняй палаты расейскага парламенту. Штрафаваць або арыштоўваць людзей будуць за парушэнне «забароны атаясамлення мэт, рашэнняў і дзеянняў кіраўніцтва СССР, камандавання і вайскоўцаў СССР з мэтамі, рашэннямі і дзеяннямі кіраўніцтва нацысцкай Нямеччыны», а таксама «адмаўлення вырашальнай ролі савецкага народу ў разгроме нацысцкай Нямеччыны і гуманітарнай місіі СССР пры вызваленні краін Еўропы».
У выпадку, калі грамадзянін парушыў закон упершыню, яго могуць арыштаваць на тэрмін да 15 сутак або аштрафаваць на суму ад адной тысячы да дзвюх тысяч рублёў. Штраф для службовых асоб складзе ад 1 тысячы да 4 тысяч рублёў, для юрыдычных асоб — ад 10 тысяч да 50 тысяч рублёў.