За бяспеку пад час выбарчай кампаніі
Зборшчыкі подпісаў пад час пандэміі – хадзячая біялагічная зброя. У цэнтры Мінска сябры Руху «За Свабоду» раздалі таблічкі на дзверы з папярэджаннем пра няўдзел у «каранавыбарах» і маскі.
«Бяспека пад час выбараў – вось галоўная тэма сённяшняй акцыі. Рух «За Свабоду» займаецца бяспекай пад час каронавірусу ўжо некалькі месяцаў, колькі ёсць гэтая зараза ў Беларусі, столькі мы дбаем пра тое, каб людзі не заражаліся і не хварэлі», – адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Па ягоных словах, уладам усё роўна, куды збіраць людзей пад час пандэміі і ставіць іх у небяспечнае становішча: на суботнікі, на парады, на выбарчую кампанію, калі тысячы, а тое і дзясяткі тысячаў зборшчыкаў подпісаў разносяць заразу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: https://pyx.by